[ 09:28 ]  У Турэччыне маюць адбыцца мірныя дэманстрацыі

ІСТАНБУЛ. Сёньня ў Турэччыне адбудуцца мірныя дэманстрацыі, удзельнікі якіх хочуць выказаць сваё спачуваньне ахвярам самагубчых нападаў, што адбыліся цягам апошніх тыдняў. Амэрыканскі прэзыдэнт Джордж Буш заявіў, што Турэччына стала новым фронтам у барацьбе з тэрорам. У Турэччыне ўчора былі арыштаваныя сем чалавек, падазраваных у дачыненьні да заўчорашніх тэрактаў у Стамбуле, – пра гэта паведаміў турэцкі міністар замежных справаў Абдула Гюль.