[ 08:21 ]  ЗША асуджаюць парушэньні падчас выбараў у Грузіі

ВАШЫНГТОН. Дзярждэпартамант ЗША заявіў пра шматлікія парушэньні выбарчага заканадаўства, што адбыліся цягам апошніх парляманцкіх выбараў. На думку прадстаўнікоў Дзярждэпартаманту, афіцыйныя вынікі выбараў не адлюстроўваюць сапраўдную волю грузінскага народу. Прэсавы сакратар Дзярждэпартаманту Адам Эрэлі заўважыў, што вынікі замест волі народу адлюстроўваюць вялікую колькасьць парушэньняў заканадаўства, асабліва ў Аджарыі ды іншых рэгіёнах Грузіі.