[ 23:37 ]  Абвешчаны афіцыйныя вынікі выбараў у Грузіі

ТБІЛІСІ. У Грузіі сёньня абвешчаны афіцыйныя вынікі парлямэнцкіх выбараў, згодна зь якімі, набраўшы 21 працэнт галасоў выбарнікаў, першае месца заняў прапрэзыдэнцкі блёк “За новую Грузію”. Апазыцыя тым часам вінаваціць улады ў фальсыфікацыі вынікаў галасаваньня й працягвае акцыі пратэсту. Лідэр апазыцыйнага блёку “Нацыянальны рух” Міхаіл Саакашвілі мае ачоліць марш сваіх прыхільнікаў на Тбілісі. З заяваю з нагоды абвяшчэньня вынікаў парлямэнцкіх выбараў у Грузіі выступіў Дзярждэпартамэнт ЗША. Злучаныя Штаты лічаць, што вынікі парлямэнцкіх выбараў у Грузіі ня ў поўнай меры адлюстроўваюць волю грамадзянаў краіны.