[ 19:54 ]  Грузінская апазыцыя заклікала да ўдзелу ў "мірным маршы"

ТБІЛІСІ. Некалькі сотняў сябраў партыі “Адраджэньня”, якую ўзначальвае Аслан Абашыдзэ, ўдзельнічалі ў мітынг у падтрымку прэзыдэнта Шэварнадзэ. Сябры апазыцыйнага “Адзінага нацыянальнага руху” заклікалі грамадскасьць далучыцца да ўдзелу ў “мірным маршы” на грузінскую сталіцу, які мусіць прайсьці заўтра. Тым часам, сёньня пра сваю адстаўку заявіў кіраўнік Нацыянальнай тэлевізіі Заза Шэнгелія. На прэсавай канферэнцыі ён, што прэзыдэнцкае атачэньне трымае Шэварнадзэ ў інфармацыйным вакууме.