[ 09:02 ]  Дж.Буш:"Тэрарысты не прымусяць ЗША пакінуць Ірак"

ВАШЫНГТОН. Амэрыканскі прэзыдэнт заявіў, што войскі кааліцыі не пакінуць Ірак пасьля перадачы ўлады пераходнаму ўраду краіны. Гэта мае адбыцца ў чэрвені будучага году. Пасьля сустрэчы ў Белым Доме з групай жанчынаў зь Іраку, Джордж Буш адзначыў, што тэрарысты ня здолеюць дасягнуць сваёй мэты прымусіць ЗША пакінуць Ірак.