[ 19:15 ]  Пуцін сказаў, што вяртаньня ў мінулае ня будзе

МАСКВА Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін, выступаючы сёньня на зьезьдзе Расейскага Саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў, заявіў, што паварота ў мінулае ня будзе. Пуцін адзначыў, што ў сувязі з кожнай крымінальнай справай у прадстаўнікоў бізнэсу не павінна ўзьнікаць перасьцярогай наконт вяртаньня да мінулага. Прэзыдэнт Расеі таксама раскрытыкаваў існуючую сістэму лябіраваньня бізнэсу. “Прамысловая палітыка ў Расеі зараз – гэта лябіраваньне праз дзяржаўныя структуры інтарэсаў аднаго бізнэсу на шкоду іншаму”, – заявіў Пуцін