[ 04:31 ]  Прэзыдэнт Сэрбіі і Чарнагорыі просіць прабачэньня

САРАЕВА. Прэзыдэнт Сэрбіі і Чарнагорыі Светазар Маравіч папрасіў прабачэньня ў жыхароў Босьніі і Герцагавіны за “несправядлівасьць, зло і забойствы”, якія зьдзесьніла сэрбскае войска ў часе вайны 1992-1995 гадоў. Прамаўляючы ў Сараеве, Маравіч сказаў, што выбачаецца перад усімі, хто цярпеў і страціў блізкіх. (Маравіч) “Хачу выкарыстаць гэтую магчымасьць, каб папрасіць прабаэньня ў кожнага з жыхароў Босьніі і Герцагавіны, хто цярпеў ад рук ад каго-небудзь з Сэрбіі і Чарнагорыі”. Сказаў прэзыдэнт Сэрбіі і Чарнагорыі Светазар Маравіч. Паводле Маравіча, у злачынствах, зробленых у часе вайны вінаватыя канкрэтныя асобы, а не народы. Ён адзначыў, што жыхары абедзьвюх краінаў мусяць цяпер разам будаваць лепшую будучыню, ды паспрабаваць забыцца на горыч мінулых падзеяў.