[ 06:55 ]  Бялград абвінаваціў Гаагскі трыбунал у некампэтэнтнасьці

БЯЛГРАД. Улады Сэрбіі і Чарнагорыі абвінавацілі Гаагскі трыбунал у ваенных злачынствах у адсутнасьці павагі да Белграду і некампэнтэнтнасьці. Міністар замежных справаў гэтай краіны Горан Свіланавіч адкінуў абвінавачаньні галоўнага пракурора Трыбуналу Карлы Дэль Понтэ, якая заявіла, што Белград належным чынам не дапамог суду ў справе былога прэзыдэнта Югаславіі Мілошавіча. Свіланавіч заявіў, што Гаагскі трыбунал сам працуе недастаткова прафэсыйна.