[ 06:08 ]  У Савудаўскай Арабіі 12 ахвяраў паводкі

РЫЯД. У Савудаўскай Арабіі ў горадзе Мека прынамсі 12 чалавек загінулі і каля 50 былі параненыя ў выніку паводкі, якая была выклканая моцнымі ўлевамі. Затопленая явлікая колькасьць будынкаў. Мека – гэта сьвяты для мусульманаў горад і цяпер, у часе сьвятога месяцу Рамадан, там сабраліся каля мільёну паломнікаў.