[ 22:08 ]  У Польшчы прайшло пахаваньне загіблага ў Іраку вайскоўца

ШЧЭЦІН. У Польшчы прайшло пахаваньне першага польскага вайскоўца, што загінуў у Іраку. У жалобнай цырымоніі разьвітаньня з маёрам Геранімам Купчыкам ўзялі ўдзел прэзыдэнт Польшчы Аляксандр Квасьнеўскі, міністар абароны, начальнік Генэральнага штабу. Указам прэзыдэнта Польшчы Геранім Купчык пасьмяротна ўзнагароджаны Кавалерскім Крыжом ордэна адраджэньня Польшчы. Маёр Купчык загінуў у Іраку ў чацьвер, калі польскі канвой быў абстраляны ля Багдаду ў раёне мястэчка Мусаіб.