[ 21:18 ]  Талібы хочуць захапіць амэрыканскіх журналістаў

ВАШЫНГТОН. Дзярждэпартамант ЗША заявіў, што талібы, якія яшчэ засталіся ў Афганістане, плянуюць выкраданьне амэрыканскіх жургалістаў. Паводле дзярждэпартамэнту, выкарыстоўваючы журналістаў у якасьці закладнікаў, талібы плянуюць дабіцца вызваленьня сваіх калегаў - сябраў руху Талібан, якія знаходзяцца ў амэрыканскім палоне. Амбасада ЗША ў Кабуле заклікала ўсіх амэрыканскіх журналістаў зрабіць дадатковыя захады ў бясьпецы.