ТБІЛІСІ. Прэзыдэнт Грузіі Эдуард Шэварнадзэ заявіў у інтэрвію дзяржаўнаму тэлебачаньню, што ён гатовы сустрэцца з лідэрамі парляманцкай апазыцыі, якія не прызнаюць вынікаў выбараў, што адбыліся 2-га лістапада.
Між тым, сьпікер грузінскага парлямэнту папярэдняга ськліканьня Ніно Бурджанідзэ заявіла, што блёк “Бурджанідзэ-дэмакраты” будзе байкатаваць працу парлямэнту на знак пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў парляманцкіх выбараў.
Бурджанідзэ заявіла, што яе блёк будзе мірнымі сродкамі змагацца за прызнаньне вынікаў выбараў нелегітымнымі. Паводле апошніх афіцыйных дадзеных, 21 % галасоў атрымала партыя “Адраджэньне”, праўрадавы блёк “За новую Грузію” – каля 20%, апазыцыйны Нацыянальны рух – 19%.