[ 21:16 ]  ЗША згодныя з рашэньнем Турэччыны ў справе турэцкага кантынгенту ў Іраку

АНКАРА. Злучаныя Штаты заявілі пра саю з году з рашэньнем Турэччыны не дасылаць свае войскі ў Ірак. Прадстаўнік Анкары паведаміў, што гэтае рашэньне было прынятае пасьля тэлефоннай размовы паміж Міністрам замежных справаў Турэччыны Абдуллой Гулам і дзяржсакратаром ЗША Колінам Паўэлам. У кастрычніку турэцкі парлямэнт дазволіў ураду размясьціць 10-тысячны вайсковы кантынгент у Іраку. Але гэты крок выклікаў катэгарычную нязгоду з боку Кіруючай Рады Іраку.