[ 18:24 ]  Пуцін у Парыжы

ПАРЫЖ Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін сёньня завершыў чатырохдзённую паездку па Заходняй Эўропе. Сёньня у Парыжы прайшла сустрэча Уладзімера Пуціна і прэзыдэнта Францыі Жака Шырака. Перамовы праходзілі ў фармаце сам-насам, і працягваліся каля трох гадзінаў. Учора ў Рыме Пуцін браў удзел у саміце Расея-Эўразьвяз, на якім атрымаў згоду Эўразьвязу на ўступленьне Расеі ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю. Пуцін таксама заявіў, што Масква будзе працягваць перамовы з Эўразьвязам наконт аблягчэньня візавага рэжыму.