[ 10:39 ]  Продзі дыстанцыянаваўся ад заяваў Бэрлюсконі

РЫМ. Прэм’ер-міністар Італіі, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязу, Сыльвіё Бэрлюсконі падтрымаў пазыцыю расейскага кіраўніка што да Чачэніі, а таксама абвінаваціў эўрапейскія СМІ ў непраўдзівым інфармаваньні адносна чачэнскіх падзеяў. Аднак, прэзыдэнт Эўракамісіі Рамана Продзі ад імя аб’еднанае Эўропы дыстанцыянаваўся ад выказваньняў Бэрлюсконі. Цягам саміту ў Рыме Расея ды Эўразьвяз дамовіліся больш інтэнсыўна працаваць у пытаньні перамоваў што да далучэньня Расеі да Усясьветнае гандлёвае арганізацыі.