[ 20:56 ]  Буш: на Блізкім Усходзе патрэбныя рэформы

ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што лідэры краінаў Блізкага Усходу павінны распачаць дэмакратычныя рэформы, калі хочуць, каб іхныя рэжымы лічыліся законнымі. Прамаўляючы ў Вашынгтоне, Буш адзначыў, што ЗША ды іншыя заходнія краіны нясуць адказнасьць за адсутнасьць дэмакратыі ў гэтым рэгіёне. Паводле амэрыканскага прэзыдэнта, параза ва ўсталяваньні дэмакратычнага ладу ў Іраку “можа натхніць тэрарыстаў ва ўсім сьвеце”, гэта было цытаваньне.