[ 17:16 ]  У Іраку загінуў польскі афіцэр

ВАРШАВА. Сёньня польскі афіцэр, які служыў у Іраку ў кааліцыі на чале з ЗША, быў забіты ў часе нападу на вайсковы канвой. Прадстаўнік міністэрства абароны Польшчы, палкоўнік Зьдзіслав Гнатовскі пацьвердзіў факт пагібелі афіцэра, але не падаў ніякіх дадатковых дэталяў. Польшча камандуе дзевяцітысячным шматнацыянальным вайсковым кантынгентам у Іраку.