ВАШЫНГТОН. Генэрал Пітэр Пэйс учора паведаміў Кангрэсу ЗША, што ў наступным годзе ў апэрацыі ў Іраку будуць браць удзел як Нацыянальная гвардыя, так і рэзэрвісты. Па словах генэрала, колькасьць амэрыканскіх вайскоўцаў у Іраку будзе цягам бліжэйшых шасьці месяцаў скарочаная са 132 да 100 тысячаў чалавек.