ЕРУСАЛІМ. Ізраіль вырашыў аслабіць блякаду палестынскіх гарадоў на Заходнім Беразе Ярдану акрамя Наблусу і Джэніну.
Паміж гарадамі цяпер дазволены рух прыватных аўтамабіляў, аднак палестынцы вымушаныя кожны раз атрымліваць на гэта дазвол.
Блякада была ўведзеная месяц таму, пасьля крывавага тэрарэстычнага замаху ў ізраільскай Хайфе.