[ 14:01 ]  Гаагскі трыбунал абвінаваціў яшчэ трох югаславаў

БЭЛГРАД. Міністар замежных справаў Сэрбіі і Чарнагорыі Горан Сьліванавіч заявіў, што міжнародны трыбунал у справах былой Югаславіі вядзе сьледзтва ў справах трох былых афіцыйных асобаў зь кіраўніцтва Югаславіі. Сьліванавіч назваў Благое Аджыча – былога кіраўніка Генэральнага штабу Югаславіі, Мілана Бабіча – былога прэзыдэнта рэспубліка Сэрбска Краіна ў Харватыіі і Горана Надзіча – былога кіраўніка ўсходняга рэгіёну Харватыі. Сьліванавіч выказаў меркаваньне, што гэтыя тры абвіначаньні з боку трыбуналу ў Гаазе будуць апошнімі ў дачыненьні да былых кіраўнікоў Югаславіі.