БЭРЛІН
Каля 100 тысячаў чалавек выйшлі сёньня на вуліцы Бэрліна, пратэстуючы супраць плянаў нямецкага ўраду скараціць выдаткі на сацыяльныя праграмы. Адказваючы на заклік прафсаюзаў, тысячы людзей прыехалі на аўтобусах у Бэрлін з усяе Нямеччыны. Рэформа сістэмы сацыяльнага забесьпячэньня прадугледжвае павялічэньне кошту медычнага абслугоўваньня, зьніжэньня пэнсіяў і выплатаў па беспрацоўі, а таксама павялічэньне неабходнага для атрыманьня пэнсіі працоўнага стажу.