[ 16:36 ]  ЭЗ заклікаў Расею захоўваць законнасьць у справе ЮКАС

БРУСЭЛЬ: Эўракамісія паўторна заклікала Расею захоўваць законнасьць пры разсьледваньні справы Юкасу. Прасдстаўнік Эўкаракамісіі Дыега дэ Охэда сказаў, што рашэньне аб замарожаньні 44% акцыяў Юкасу, якія належаць Міхаілу Хадаркоўскаму ды іншым кіраўнікам кампаніі, выклікае занепакоенасьць. “ Замаражэньне такой вялікай колькасьці акцыяў Юкасу выклікала нестабільнасьць і няпэўнасьць на расейскіх фінансавых рынках . Гэта вельмі дрэнны варыянт разьвіцьця падзеяў, аб чым сьведчыць шэраг галасоў у Расеі”. Охэда сказаў, што справа Юкасу, гэта ўнутраная справа Расеі, аднак расьследваньне праводзілася акуратна і ў адпаведнасьці з законам. Прэм’ер Расеі Міхаіл Касьянаў таксама выказаў “ глыбокую занепакоенасьць” рашэньнем Пракуратуры аб замарожаньні акцыяў кампаніі, і заявіў, што наступствы гэтага кроку цяжка прадбачыць.