[ 16:25 ]  Кітай і Эўразьвяз пашыраць гандлёвыя стасункі

ПЭКІН. Кітай і Эўрапейскі Зьвяз будуць пашыраць гандлёвыя стасункі. Пра гэта заявілі ўдзельнікі сёньняшняга саміту КНР – Эўразьвяз у Пэкіне. Дэлегацыі бакоў ачольвалі старшыня Эўразьвязу, прэм’ер-міністар Італіі Сільвіа Бэрлюсконі і кіраўнік кітайскай дзяржавы Ху Дзіньтао. У часе сустрэчы падпісаныя тры дакумэнты, у тым ліку аб удзеле Кітаю ў стварэньні спадарожнікавай навігацыйнай сыстэмы Эўразьвязу “Галілей”. Пэкін зьбіраецца ўкласьці ў праект 230 мільёнаў даляраў. Падпісанае таксама пагадненьне аб турызме, якое палегчыць паездкі кітайскіх турыстычных групаў у Эўропу.