[ 16:29 ]  Ахмэд Курэй сфармуе новы палестынскі кабінэт

РАМАЛА. Новы палестынскі кабінэт сфармуе цяперашні прэм’ер-міністар аўтаноміі Ахмэд Курэй. Як паведаміў сёньня палестынскі міністар замежных справаў Набіль Шаат, Курэй пагадзіўся з прапановай лідэра Палестынскай аўтаноміі Ясіра Арафата стварыць пашыраны ўрад пасьля таго, як скончыцца тэрмін паўнамоцтваў цяперашняга пераходнага кабінэту. Паводле Шаата, склад новага ўраду вызначыцца на на наступным тыдні, пасьля чаго пытаньне пра яго зацьверджаньне разгледзіць парлямэнт Палестынскай аўтаноміі.