НОВАШАХЦІНСК. РАСЕЯ. У гэтым горадзе ў растоўскай вобласьці Расеі чацьвертыя суткі не спыняецца апэрацыя ў выратаваньні гарнякоў, што былі заваленыя ў капальні “Заходняя”.
Дагэтуль нічога не вядома пра лёс 13 гарнякоў, якія апынуліся на глыбіні прыкладна 800 мэтраў пад зямлёй у выніку аварыі, калі капальню пачала заліваць вада з паздемнага возера.
Калі цягам бліжэйшых 24-х гадзінаў не атрымаецца спыніць ваду, шахта будзе цалкам затопленая.