[ 16:23 ]  "Канкорд" паляцеў у апошні раз

ЛЁНДАН. Звышгукавы ляйнэр “Канкорд” сёньня ў апошні раз падняўся ў паветра . Тры “Канкорды”, якія належаць брытанскай авіякампаніі “British Airways” амаль адначасова прыляцяць на лётнішчы ў Лёндане. Адзін з Ню-Ёрку, другі з Эдынбургу, а трэці зробіць кола над Атлянтычным акіянам. На борце авіяляйнэраў – ганаровыя госьці і зоркі кіно. “Канкорды” праслужылі 27 гадоў, але цяпер авіякампаніі вымушаныя адмовіцца ад гэтых самалётаў з-за вялікіх выдаткаў на іх абслугоўваньне. Усяго ў сьвеце было пабудавана 16 “Канкордаў”, яны могуць лётаць на вышыні 18 кілямэтраў і пераляцець з Эўропы ў Амэрыку ўсяго за тры з паловай гадзіны.