ЗАГРЭБ. У Харватыі аб’яўлены набор у паліцыю асобаў цыганскай нацыянальнасьці.
Як паведаміў сёньня ў Загрэбе прадстаўнік МУС краіны, перад тым, як атрымаць магчымасьць насіць паліцэйскую ўніформу, усім кандыдатам трэба будзе прайсьці 15-ці месячную падрыхтоўку.
Харватыя хоча стаць сябрам Эўрапэйскага Зьвязу, дзе ад краінаў-удзельнікаў пратрабуецца даваць роўныя магчымасьці ўсім этнічным групам.