ЛЮБЛЯНА. Былы лідэр косаўскіх альбанцаў Агім Чэку вызвалены сёньня раніцай у сталіцы Славеніі пасьля кароткатэрміновага затрыманьня.
Чэку быў арыштаваны ў сераду паводле ордэру сэрбскіх уладаў.
Кіраўнік часовай адміністрацыі ААН у Косаве Гары Холкеры зьяврнуўся да ўладаў Славеніі з просьбай вызваліць альбанца, бо, паводле дадзеных ААН, ордэр на ягоны арышт несапраўдны.
Напрыканцы 90-х Агім Чэку кіраваў Косаўскім вызвольным войскам, якое вяло партызанскую барадзьбу супраць югаслаўскага войска. У Косава яго ўважаюць за нацыянальнага героя.