ТЭГЕРАН. Іран заявіў, што ўжо ў цягам бліжэйшых некалькі гадзінаў перадасьць Міжнароднаму агенцтву ў атамнай энэргіі ўсю дакумэнтацыю, што да іранскіх ядзерных распрацовак за апошнія 30 гадоў.
Раней сёньня прэзыдэнт Ірану Махамад Хатамі заявіў, што рашэньне пра падпісаньне дадатковага пратаколу да Дамоўленасьці аб нераспаўсюджаньні атамнай зброі будзе перададзенае для зацьверджаньня ў парлямант.