[ 15:40 ]  Джордж Буш наведаў Аўстралію

КАНБЭРА. АЎСТРАЛІЯ. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш прыляцеў сёньня з кароткім візытам Аўстралію каб падзякаваць гэтай краіне за падтрымку ў барадзьбе з тэрарызмам. Цягам 20-ці гадзіннага знаходжаньня ў Аўстраліі, Буш сустрэнецца з аўстралійскім прэм’ер-міністрам Джонам Говардам ды прамовіць у парляманце. Амэрыканскі прызыдэнт прыляцеў у Аўстралію з Інданэзіі, дзе ў часе прэсавай канфэрэнцыі зьвярнуўся да пытаньняў рэлігіі. (Буш) “Амэрыканцы глыбока паважаюць Ісьлям - рэлігію, якую вызнаюць усё больш маіх суайчыньнікаў. Мы ведаем, што Іслям цалкам сумяшчальны са свабодай, талерантнасьцю і прагрэсам, бо мы бачым доказы на карысьць гэтага ў вашай і ў нашай уласнай краінах”. Аўстралія – апошняя краіна на шляху Джорджа Буша, які ў часе свайго дыпляматычнага турнэ наведаў шэсьць краінаў.