САРАЕВА. Сотні людзей прыйшлі сёньня, каб разьвітацца Аліём Ізэтбэгавічам – першым прэзыдэнтам Босьніі і Герцагавіны, які памёр у нядзелю ва ўзросьце 78-мі гадоў.
Ізэтбэгавіча хаваюць на дзяржаўным узроўні. У цырымоніі бяруць удзел сотні мусульманаў, якія ў 1992-95-м гадох абаранялі басьнійскую сталіцу ад нападаў сэрбскага войска.
Басьнійскія мусульмане лічаць Алійа Ізатбэгавіча “бацькам нацыі”, які выратаваў ад сэрбскай агрэсіі і генацыду.
У сваю чаргу басьнійскія сэрбы, наадварот, уважаюць яго за мусульманскага фундамэнталіста.