[ 17:46 ]  Ясір Арафат заклікае лідараў розных краінаў спыніць ізраільскія напады

РАМАЛА. Лідар Палестыны Ясір Арафат сёньня настойліва заклікаў лідараў краінаў сьвету неадкладна выступіць супраць ізраільскіх паветраных нападаў на тэрыторыю аўтаноміі: “Я заклікаю міжнародную супольнасьць, Арганізацыю аб’еднаных нацыяў, квартэт пасярэднікаў , мусульманскія і арабскія дзяржавы і ўсіх нашых сяброў у сьвеце неадкладна спыніць ваеннае вар’яцтва, зь якім Ізраіль імкнецца зьнішчыць Сьвятую Зямлю і гэтых мужных людзей” Ахвярамі нападаў у сэктары Газа сталі 10 палестынцаў. Дарадца ізраільскага прэм’ер-міністра Арыэля Шарона сёньня ў Ерусаліме заявіў, што ў Ізраіля не было іншага выйсьця, акрамя нападаў. Учорашні абстрэл зь ізраільскага боку быў адказам на забойства трох жаўнераў у паласе Газа.