[ 17:08 ]  НАТО абмяркоўвае стварэньне эўрапейскіх сілаў бясьпекі

БРУСЭЛЬ. Міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэк Стро сказаў, што сытуацыя, калі Эўразьвяз імкнецца стварыць рэгіянальныя сілы бясьпекі, зьяўляецца непрымальнай. На думку Стро гэтая роля належыць альянсу. У сваёй учорашняй прамове ў брытанскім парляманце Стро адзначыў, што краіны Старога кантыненту мусяць павялічыць свой удзел у НАТО і дзейнічаць там, дзе гэтага патрабуе альянс. Сёньня дыскусія прадстаўнікоў 19 краінаў-сябраў НАТО ў пытаньні эўрапейскіх сілаў бясьпекі працягвалася.