[ 17:14 ]  Ізраільцы абстралялі паласу Газа

ГАЗА. Сёньня ізраільскія паветраныя сілы правялі некалькі паветраных абстрэлаў сэктару Газа. Загінулі тры чалавекі, сярод іх - два сябры палестынскай узброенай групоўкі Хамас. Па зьвестках лекараў яшчэ прынамсі 4 цяжка параненыя. Гэты абстрэл адбыўся неўзабаве пасьля таго, як ізраільскія паветраныя сілы збамбавалі будынак непадалёк ад дому Абдулы Шамі, лідара групоўкі Хамас. Дом быў зруйнаваны, але сам Шамі ня быў паранены. Гэты напад, як заявілі ізраільцы, быў ськіраваны на зьнішчэньне фабрыкі, дзе выраблялася зброя. Прадстаўнік палестынскай узброенай групоўкі Ісьлямскі джыхад Халед Аль-Батыш сказаў, што міжнародная супольнасьць мусіць зрабіць усё магчымае, каб спыніць ізраільскія напады. “Гэты гвалт – гвалт зь ізраільскага боку, ськіраваны на нашых людзей, трэба спыніць. Міжнародная супольнасьць мусіць зрабіць нешта, каб спыніць напады ізраільскіх войскаў на нашых людзей ў сэктары Газа, лягерох Рафах і Джэнін”. Гэта быў адзін зь кіраўнікоў групоўкі Ісьлямскі Джыхад Халед Аль-Батыш.