[ 15:25 ]  Паўднёвая Карэя накіруе ў Ірак дадатковыя войскі

СЭЎЛ.Паўднёвая Карэя заявіла сёньня, што на просьбу ЗША накіруе ў дадатковых жаўнераў. Цяпер там ужо знаходзяцца каля 700 карэсйкіх вайскоўцаў, якія, аднак, не бяруць непасрэдны ўдзел у баёх. Карэйскія ўлады цягам наступных чатырох гадоў дадуць 200 мільёнаў даляраў на адбудову Іраку, акрамя тых 60 мільёнаў, што ўжо былі выдаткаваныя Сэўлам на гэтую справу. Напярэдадні Японія таксама паабяцала накіраваць ў Ірак войска, а таксама выдзяліць 1 мільярд 500 мільёнаў даляраў на аднаўленьне паваеннага Іраку. Між тым абедзьве палаты амэрыканскага Кангрэсу падтрымалі запыт Джорджа Буша пра выдязленье дадатковых 87 мільярдаў даляраў на вайсковыя апэрацыі і аднаўленьне Іраку і Афганістану.