[ 15:24 ]  Арыштаваныя азэрбайджанскія апазыцыянэры застануцца пад вартай

БАКУ. Прэм’ер-міністар Азэрбайджану Ільхам Аліеў заявіў, што арыштаваныя напярэдадні апазыцыйныя лідэры застануцца пад аховай, калі высьвятліцца, што яны мелі дачыненьне да сутычак з паліцыяй, якія адбыліся ў чацьвер. У выніку вулічных боек у Баку загінуў адзін чалавек, а некалькі дзясяткаў былі параненыя. Паліцыянты арыштавалі больш за 200 удзельнікаў пратэстаў. Апазыцыя абвінаваціла ўрад Аліева ў фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў, а міжнародныя назіральнікі адзначылі, што выбары не адпавядамі міжнародным стандартам. Сёньня Азэрбайджан адзначае 12-я ўгодкі сваёй незалежнасьці ад Савецкага саюзу.