ВАШЫНГТОН. У ЗША адмыслоўцы праверылі ўсе самалёты пасьля таго, як на борце двух авіяляйнэраў, што знаходзіліся на лётнішчах у Х’юстане і Новым Арлеане былі знойдзеныя нажы для рэзкі картону і муляжы выбуховых прыстасаваньняў.
Такія нажы былі выкарыстаныя злачынцамі ў часе тэрарыстычных замахаў 11 верасьня.
ФБР паведаміла, што ўжо арыштаваны малады чалавек, які
падазраецца ў тым, што прынёс гэтыя рэчы ў самалёт. Дырэктар ФБР Робэрт Мюлер заявіў.
(Мюллер) “Я мяркую, што няма небясьпекі для пералётаў. Няма пагрозы тэрарызму. Тое, што мы знайшлі, не выглядае на захады ў падрыхтоўцы тэрарэстычнага замаху”
Сказаў дырэктар ФБР.