БЯЛГРАД. Парлямэнт Сэрбіі сёньня на чацьвер адклаў галасаваньне аб недаверы ўраду. Такое галасаваньне прапанавала партыя былога прэзыдэнта Югаславіі Войслава Каштуніцы, якая вінаваціць цяперашні ўрад у карупцыі і некампэтэнтнасьці.
Чаму галасаваньне адклалі – афіцыйна не тлумачыцца. Аднак паведамляецца, што гэта можа сьведчыць аб магчымасьці датэрміновых парлямэнцкіх выбараў у Сэрбіі.