[ 09:22 ]  ААН разглядае новы праект рэзалюцыі ў справе Іраку

НЬЮ-ЁРК. Злучаныя Штаты падрыхтавалі новы праект рэзалюцыі Рады Бясьпекі ААН у справе Іраку. Паведамляецца, што паводле праекту, да распрацоўкі якога далучыліся таксама Гішпанія ды Вялікая Брытанія, Кіруючая Рада Іраку мусіць да 15 сьнежня распрацаваць плян правядзеньня выбараў, а таксама падрыхтаваць новую канстытуцыю краіны. Новы праект прадугледжвае абавязкі ААН у дачыненьні да аднаўленьня Іраку, але не гарантуе Аб’еднаным нацыям цэнтральнае ролі ў падрыхтоўцы праекту ірацкай канстытуцыі і правядзеньні выбараў. Мяркуецца, што галасаваньне Рады бясьпекі ў пытаньні праекту новай рэзалюцыі адбудзецца ў сераду.