[ 16:55 ]  Чырвоны Крыж занепакоены сытуацыяй на Гуантанама

ВАШЫНГТОН. Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжу выказаў скрайнюю занепакоенасьць у зьвязку з сытуацыяй на амэрыканскай вайсковай базе ў Гуантанама, дзе ўтрымваюцца 600 чалавек, падазраваных у датычнасьці да руху “Талібан” і групоўкі “Аль-Кайда”. Кіраўніцтва Чырвонага крыжу лічыць непрыймальным стан, калі людзі зьмешчаныя пад варту на няпэўны тэрмін і без адпаведнага юрыдычнага абгрунтаваньня. У ЗША групы былых судзьдзяў, дыпляматаў і вайскоўцаў зьвярнуліся ў Вярхоўны суд з просьбай даць ацэнку, наколькі законнае ўтрыманьне замежных палонных у Гуантанама цягам амаль двох гадоў без суду, без выстаўленьня абвінавачаньня і доступу адвакатаў.