[ 16:49 ]  Эўразьвяз занепакоены чэчэнскімі выбарамі

БРУСЭЛЬ. Эўрапейскі Зьвяз выказаў сур’ёзную занепакоенасьць з нагоды прэзыдэнцкіх выбараў у Чэчэніі. Кіраўніцтва Эўразьвязу адначае, што выбары былі фактычна безальтэрнатыўнымі і адбыліся ў адсутнасьці незалежнай прэсы, якая магла б гэтыя выбары асьвятляць. У заяве, тым ня меней, падкрэсьліваецца, што працэс палітычнага ўрэгуляваньня ў Чэчэніі павінен працягвацца. Пераможцам выбараў абвешчаны дзейны кіраўнік адміністрацыі Ахмад Кадыраў.