[ 17:43 ]  У Багдадзе адбылася дэманстрацыя пратэсту

БАГДАД. У Багдадзе сёньня адбылася масавая дэманстрацыя іракцаў, якія патрабавалі вызваліць арыштаванага мусульманскага сьветара. Амэрыканскае камандаваньне паведаміла, што шыіцкі сьвятар Мааед аль-Хазрай быў затрыманы ў панядзелак за “крымінальныя злачынствы і падрыўную дзейнасьць”. Пасьлядоўнікі Хазрая цьвердзяць, што ён быў хлусьліва абвінавачаны ў тым, што хавае зброю у мячэці. 2 тысячы дэманстрантаў прайшлі маршам па цэнтру Багдаду. У часе дэманстрацыі ў небе над Багдадам былі амэрыканскія гэлікоптэры.