[ 15:43 ]  Арыэль Шарон: Ізраіль абароніць сваіх грамадзянаў

ЕРУСАЛІМ. У адказ на крытыку ізраільскага бамбаваньня тэрыторыі Сырыі прэм’ер-міністар Арыэль Шарон сёньня заявіў, што Ізраіль гатовы абараняць сваіх грамадзянаў і ўдарыць па ворагу ўсюды, дзе б ён ні быў. Адначасна ён падкрэсьліў, што ягоная краіна выкарыстае любую магчымасьць дзеля мірнага пагадненьня з суседнімі краінамі. Гэтую заяву ізраільскі прэм’ер зрабіў у часе свайго выступу з нагоды 30-й гадавіны вайны на Блізкім Усходзе, гэтак званай вайны “Суднага дня”. Сёньня ж Сырыя абвінаваціла Ізраіль у намеры ўцягнуць яе і іншыя краіны Блізкага Ўсходу ў рэгіянальны канфлікт.