[ 04:44 ]  Колькасьць чачэнцаў, якія ўзялі ўдзел у выбарах, немагчыма спраўдзіць з незалежных крыніцаў

ГРОЗНЫ. Выбарчая камісыі Чачэніі паведаміла, што амаль 87% жыхароў рэспублікі ўзялі ўдзел ва ўчорашніх прэзыдэнцкіх выбарах. Паводле кпапярэдніх падлікаў, перамог прамаскоўскі кандыдат Ахмад Кадыраў, які атрымаў 81% галасоў. Тое, што ў выбарах ўзялі ўдзел так шмат жыхроў Чачэніі немагчыма падцьвердзіць зь незалежных крыніцаў, бо аніі АБСЭ ані Рада Эўропы не накіроўвалі туды сваіх назіральнікаў. Эўрапейская камісія выказала сумнеў адносна вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Чэчэніі. Прадстаўнік камісіі Дыега дэ Охеда заявіў: (Охэда) "Зусім відавочна, што сытуацыя ў Чэчэніі вельмі складаная, і Эўракамісія ня пэўная, што ў такіх абставінах можна правесьці свабодныя і справядлівыя выбары паводле міжнародных стандартаў. Тым ня меней, для нас самае важнае, каб выбары былі прызнаныя легітымнымі самім чэчэнскім народам". Прадстаўнік Эўракамісіі таксама падкрэсьліў, што пра посьпех выбараў можна будзе казаць толькі тады, калі будзе знойдзенае палітычнае рашэньне, якое задаволіць бальшыню чэчэнскага народу. З крытыкай выбараў у Чэчэніі выступіў сёньня і старшыня АБСЭ, будучы Генэральны сакратар НАТО Яап дэ Хооп Схефэр, які заявіў, што рэальнага выбару ў выбарцаў не было.