БАГДАД. У сталіцы Іраку і горадзе Басра ўжо другі дзень адбываюцца пратэсты былых вайскоўцаў, якія патрабуюць выплаты заробку. У Басры брытанскія войскі абстралялі гумовымі кулямі дэманстрантаў, якія кідалі ў акупацыйныя сілы камяні і падпальвалі аўтамабільныя шыны. У Багдадзе адбываліся сутычкі з амэрыканскімі войскамі. Учора ў сутыкненьнях загінулі два іракцы.