ВАШЫНГТОН. Амэрыканскі ўрад заявіў, што рашэньне азэрбайджанскага прэзыдэнта Гейдара Аліева зьняць кандыдатуру ў прэзыдэнцкіх выбарах на карысьць свайго сына Ільхама ёсьць унутранай справай Азэрбайджану.
Прадстаўнік дзяржддэпартамэнту ЗША Рычард Бучэр сказаў, што Аліеў з’яўляецца добрым сябрам Злучаных Штатаў.