[ 16:01 ]  Пакістан ня згодны з крытыкай ЗША ў справе пранікненьня талібаў у Афганістан

ІСЬЛЯМАБАД. Пакістан сёньня адхіліў крытыку Злучаных Штатаў адносна таго, што пакістанскія вайскоўцы не супрацоўнічаюць зь іншымі краінамі ў пытаньні пранікненьня баевікоў Талібану ў Афганістан. Нагадаем, што ўчора намеьснік дзаржсакратара ЗША Рычард Армітадж заявіў, што прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф спрабуе спыніць дзеяньні актывістаў Талібану і Аль-Кайды на тэрыторыі Пакістнау, але не атрымлівае дастатковае падтрымкі з боку спэцслужбаў краіны. У адказ міснітар замежных справаў Пакістану заявіў, што вайскоўцы, унутраныя сілы і сілы бясьпекі краіны сумленна выконваюць загады Пэрвэза Мушарафа.