[ 17:41 ]  ААН адклікала каля 500 сваіх супрацоўнікаў з Іраку

БАГДАД. Арганізацыя Аб’еднаных Нацыяў заяўле, што бесперапынныя баі і гвалт ў Іраку, і асабліва каля Багдаду, ускладнілі працу прадстаўнікоў ААН ў гэтай краіне. Пасьля тэрарэстычнага замаху на штаб-кватэру гэтай арганізацыі ў Багдадзе 19 жніўня, з Іраку былі адкліканыя каля 500 супрацоўнікаў ААН з розных краінаў. Цяпер ў складзе місыі ААН ў Іраку працуе менш за 50 замежнікаў. Між тым сёньня ў Багададзе загінуў адзін жаўнер ЗША, а каля гораду Бакуба вайскоўцы кааліцыі арыштавалі 16 асобаў, якія падазраюцца ў замахах на амэрыканскіх жаўнераў. Таксама сёньня прызначаная ЗША Кіруючая Рада Іраку заяівла, што будзе разглядаць магчымасьць аднаўленьня на працы былых сябраў партыі Садама Хусэйна “Баас”.