[ 17:12 ]  Лаўра Буш абяцала, што ЗША будуць актыўна супрацоўнічаць з ЮНЭСКА

ПАРЫЖ: Ведамства ААН ў справе Адукацыі, Навукі і Культуры-ЮНЭСКА, праводзіць у сталіцы Францыі канэфэнцыю прысьвечаную пытаньням захаваньня культурнай спадчыны і разнастайнасьці. Прамаўляючы ў часе адкрыцьця канфэрэнцыі, прэзыдэнт Італіі Карлё Чьямпі станоўча выказаўся аб вяртаньні пасьля 20 гадоў, ў склад арганізацыі Злучаных. З прамовай выступіла жонка прэзыдэнта ЗША Лаўра Буш. Яна адзначыла, што “ ЗША будуць поўнасьцю, актыўна і ахвоча ўдзельнічаць ў працах ЮНЭСКА, паколькі зараз, гэтая праца, больш важная, чым калі небудзь у гісторыі". Прэзыдэнт Італіі адзначыў, што сыстэма ААН адлюстроўвае унівэрсальныя каштоўнасьці ды імкнкньне да міру, і дасягненьне гэтых мэтаў патрабуе адзінства. Генеральны дырэктар ЮНЭСКА Койхіра Матссуура падкрэсьліў, што цягам апошніх гадоў, ААН перажывала крызіс, выкліканы тэрактамі супраць ЗША, і вайною ў Іраку.