[ 15:36 ]  Міністры замежных справаў краінаў Эўразьвязу выказаліся за хуткае аднаўленьне сувэрэнітэту Іраку

БРУСЭЛЬ: Міністры замежных справаў краінаў Эўразьвязу заклікалі да аднаўленьня сувэрэнітэту Іраку. У адмысловай заяве, яны прызналі, што перадача палітычнай адказнасьці за лёс краіны ў рукі саміх іракцаў, павінна адбыцца ў адпаведным часе, без указаньня канкрэтнай даты. Тэкст заявы зьяўляееца кампрамісам паміж пазыцыяй Францыі і ФРГ. Яшчэ учора Парыж настойваў на тым, што перадача ўлады ў рукі іракцаў павінна адбыцца на працягу ад 6 да 8 месяцаў. Паводле прадстаўніка Велікабрытаніі, перашкодай у аднаўленньні ірацкага сувэрэнітэту, зьяўляецца сытуацыя ў галіне бясьпекі.